30 лістапада мы са студэнтамі распачалі чарговы тэатральны сезон. Магілёўскі абласны тэатр лялек з нагоды 140-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры Янкі Купала прапанаваў гледачам новую пастаноўку — спектакль «Магіла льва».
Цудоўна, што зараз горад Магілёў мае спектакль пра міфічную гісторыю свайго ўзнікнення. У афішы да прэм’еры адзначана: «Хто мы і куды зараз ідзём? Ці ведаем, ці памятаем гісторыю сваёй зямлі? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба вярнуцца да сваіх каранёў, звярнуцца да гісторый з жыцця нашых продкаў». Народнае паданне пра ўзнiкнeннe Maгiлёвa, пpa Maшэкaвy гapy, пpa мaгiлy львa, ставіць перад гледачамі шэраг сацыяльных, філасофскіх, маральных пытанняў. Але галоўнае — гэта дзеянне на сцэне, дэкарацыя, людзі і лялькі, словы і музыка, якія прымушаюць суперажываць і пагружацца ў атмасферу даўніны.
А для мяне, як выкладчыка, важна, як успрымаюць спектакль студэнты, што думаюць пра ўбачанае сучасныя маладыя людзі. Іх уражанні.
Вераніка Ярац, 4 курс: Спектакль неймаверны і захапляе з самай першай хвіліны! Было ідэальна ўсё: музыка, спевы, святло. І, канешне, ігра цудоўных акцёраў прабірала да самай душы. Асабліва спадабаліся ўсім спевы (як мне казалі многія пасля спектакля), вельмі прыгожыя галасы. Калі ў канцы акцёры рабілі паклон, хацелася пакланіцца ім у адказ за тое, што ажыццявілі такую выдатную пастаноўку. І, безумоўна, асобная падзяка рэжысёру за стварэнне гэтага тэатральнага цуду.
Валерия Сазонова и Антон Михайлов, 3 курс: От голосов актёров бегут мурашки по коже. Вокал пробирает до глубины души. Декорации удивляют своей необычностью, а ещё тем, как актеры ими управляют. Куклы на сцене ведут себя как живые. Никогда не задумывалась о существовании декораций такого толка, в этом смысле Театр кукол удивляет каждый раз. А знакомую ещё со школьной скамьи историю мы увидели в других, более ярких красках.
Надзея Драздова, 3 курс: Дзякуй за цудоўную магчымасць дакрануцца да беларускага мастацтва! Пасля спектакля засталіся толькі самыя добрыя эмоцыі і ўражанні. Таленавітыя акцёры і выдатная пастаноўка «Магілы льва» Янкі Купалы не маглі не крануць. Яшчэ ў школе я пазнаёмілася з гэтай паэмай, і яшчэ больш прыемна было ўбачыць ужо знаёмых герояў у незвычайнай пастаноўцы. Прыемна было бачыць прыгожыя дэкарацыі, а гукі дудкі дадавалі яшчэ больш атмасфернасці!
Ганна Цітова, 1 курс: Калі казаць пра сюжэт, мне здаецца, яго расказвалі крыху дзіўна, не заўсёды можна было зразумець, што канкрэтна адбывалася на сцэне. Аднак было вельмі цікава глядзець на такую інтэрпрэтацыю сюжэта, як на малюнкі, — часам панурыя, часам вельмі напружаныя, але вельмі прыгожыя. І акцёры таксама былі вельмі добрыя.
Застаецца толькі падзякаваць усім за цудоўную кампанію (а нас было 40 чалавек!) і запланаваць наступны тэатральны вечар.
Дацэнт кафедры
тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі
А. В. Доўгаль