Дні беларускай мовы і літаратуры на факультэце замежных моў  (17–28.02.2014)

З 17 па 28 лютага на факультэце замежных моў прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя двум самым важным падзеям гэтага месяца, — 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова і Міжнароднаму дню роднай мовы.
У вучэбных групах 1–4 курсаў былі праведзены куратарскія гадзіны, прысвечаныя юбілею Аркадзя Куляшова, імя якога носіць наш універсітэт. Куратары выкарысталі мультымедыйную прэзентацыю і тэкставыя матэрыялы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі бібліятэкі ўніверсітэта. Студэнты ўсіх груп выразна чыталі вершы паэта. А рэдкалегія групы АФ-13 падрыхтавала тэматычную сценгазету.
У фае факультэта на 6 паверсе вучэбнага корпуса № 1а да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага, была сладжана фотавыстава малюнкаў з цытатамі на беларускай мовы (крыніца — сайт www.litbel.by). Выказванні пра жыццё, сяброўства, людскія стасункі, узаемадапамогу, рысы чалавечага характару, адукацыю і многае іншае прыцягвалі ўвагу цікаўных студэнтаў і выкладчыкаў, дапамагалі стварыць добры настрой на працоўны дзень, а магчыма, і пра штосьці задумацца. Мэта такой прэзентацыі — паказаць, што на беларускай мове сёння думаюць і гавораць.
Спадзяёмся, гэтыя два тыдні дазволіліся пабываць у атмасферы беларускасці як выкладчыкам, так і студэнтам.

Алеся Валер’еўна Доўгаль,
намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце
факультэта замежных моў


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь