Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага была праведзена віктарына «Цікавая мова – 2025», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

У інтэлектуальным спаборніцтве на веданне беларускай мовы прынялі ўдзел студэнты 2 курса групы 1112232, якія аб’ядналіся ў 4 каманды: «Вясёлка», «Вожыкі», «Панчохі» і «Блакіт». Кожнай камандзе неабходна было прадэманстраваць не толькі веды па беларускай мове, але і такія якасці асобы, як кемлівасць і ўважлівасць. Перамогу атрымала каманда «Вясёлка». Перакана, што ўсе цікава і карысна правялі час у беларускамоўнай атмасферы.

А. В. Доўгаль,
дацэнт кафедры тэарэтычнай і
прыкладной лінгвістыкі


© 2025 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь