Студэнты 1–4 курсаў і выкладчыкі (Я. В. Рубанава, Н. А. Пратасава, А. Д. Цеплякова, А. В. Доўгаль) наведалі прэм’ерны спектакль «Чалавек, заставайся чалавекам!», прысвечаны 100-гадоваму юбілею сусветна вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. У ім закранаецца праблема дваістасці чалавечай прыроды, супярэчлівасці чалавечай душы ў жорсткіх ўмовах Вялікай Айчыннай вайны. Спектакль прымушае яшчэ раз задумацца пра сапраўднае прызначэнне чалавека — ствараць, а не забіваць.
Уражанні студэнтаў:
Кірыл Андрэеў: Я застаўся пад моцным уражаннем, спектакль узбудзіў сур’ёзныя думкі пра маральныя каштоўнасці чалавека і пра паводзіны ў надзвычайных абставінах. Пастаноўка была вельмі эфектная, светлавое і музычнае суправаджэнне трапна дапоўніла вобразы на сцэне.
Анастасія Макась: Спектакль — просто нет слов! Очень красивые декорации и трогательное музыкальное оформление. Сюжет пробирает до слёз и заставляет о многом задуматься, в первую очередь о предназначении человека, его моральном выборе.
Дацэнт кафедры тэарэтычнай
і прыкладной лінгвістыкі А. В. Доўгаль