Дни кафедры. Лингводидактический семинар «Беларуская мова як замежная? — З задавальненнем!»

У рамках Дзён кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі 22 і 24 красавіка студэнты 2 курса сталі арганізатарамі і ўдзельнікамі лінгваметадычнага семінара «Беларуская мова як замежная? — З задавальненнем!»

Ініцыятарам такой формы заняткаў стала дацэнт кафедры А. В. Доўгаль. Да заняткаў студэнты падрыхтавалі даклады, у якіх расказалі пра дзейнасць Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, якая праходзіла на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы з 2015 па 2020 гг. На занятках студэнты даведаліся пра замежнікаў з Германіі, Японіі, Кітая, Іспаніі, Расіі, якія з задавальненнем вывучалі і вывучаюць беларускую мову, літаратуру, гісторыю і культуру. А якасць жывога беларускага маўлення замежнікаў вельмі ўразіла беларускіх студэнтаў. Асобныя даклады былі прысвечаны беларускай мове і літаратуры ў культурнай прасторы Японіі. Студэнты змаглі пагартаць вучэбныя дапаможнікі па беларускай мове для замежнікаў, напісаныя доктарам філалагічных навук, прафесарам Т. Р. Рамза. Асноўная мэта такіх заняткаў — заахвочванне беларускіх студэнтаў да актыўнага вывучэння беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і культуры, а таксама пашырэнне іх кругагляду.


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь