27 кастрычніка выкладчыкі і студэнты факультэта замежных моў распачалі чарговы тэатральны сезон і наведалі камедыю «Прымакі» па п’есе Янкі Купалы ў Магілёўскім драматычным тэатры.
Пастаноўка належыць Новаму драматычнаму тэатру (г. Мінск, рэжысёр Арцём Пінчук), які завітаў з гастролямі ў Магілёў. Спектакль пастаўлены ў жанры фолк-рок камедыі з яскравымі песнямі, танцамі і народным гумарам. Наведванне тэатра цягам некалькіх апошніх год стала добрай традыцыяй на нашым факультэце. Гэта дазваляе студэнтам далучацца да сучаснага мастацтва, развіваць эстэтычны густ і крытычнае мысленне, узбагачаць свой эмацыйны досвед. Важна не толькі ўбачыць дзеянне на сцэне, але і абмеркаваць убачанае, выказаць свае думкі і пачуцці.
Як выкладчык, цешуся, што сучасная моладзь адгукаецца на прапановы праводзіць вольны ад заняткаў час у тэатры. Гэтым разам са мной былі студэнты 2 і 3 курсаў, дацэнт кафедры РГФ Яўгенія Віктараўна Рубанава, а таксама выпускнікі нашага факультэта.
Дацэнт кафедры
тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі
А. В. Доўгаль