Наведванне драматычнага тэатра (18.05.2023)

18 мая невялікая група студэнтаў 1 і 3 курса разам з дацэнтам кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Алесяй Валер’еўнай Доўгаль наведалі Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

17 і 18 мая ў Магілёве праходзілі гастролі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа г. Віцебска. Асаблівасць гэтага тэатра ў тым, што ўсе пастаноўкі заўсёды ставяцца на беларускай мове. Тэатралы наведалі смешную і вытанчана злосную трагікамедыю паводле аповесці Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам». Аповед пра жыццё маленькага хлопчыка Сашы з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем, якога вучаць ненавідзець уласную матулю і вінавацяць ва ўсіх грахах нікога не пакінуў абыякавым.

Дацэнт кафедры тэарэтычнай
і прыкладной лінгвістыкі А. В. Доўгаль


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь