Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне са студэнтамі 1 курса ў гэты дзень інтэлектуальнага спаборніцтва на веданне беларускай мовы. Дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Алеся Валер'еўна Доўгаль падрыхтавала заданні па арфаграфіі і арфаэпіі, лексікалогіі і фразеалогіі, на пераклад з рускай мовы на беларускую. Студэнты групы 1112223 падзяліліся на 5 каманд, цікава і карысна правялі час у беларускамоўнай атмасферы. Пераможцай стала каманда з цудоўнай назвай «Жарынкі» (Карчэўская Аліса, Куліцкая Аліна, Лалаева Анфіса, Ле Ван Эвеліна, Шаблінская Вераніка).
Дацэнт кафедры
тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі
А. В. Доўгаль