Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Беларусам ёсць чым ганарыцца — беларуская пісьменнасць мае шматвяковыя традыцыі.
Студэнты факультэта замежных моў не засталіся ўбаку і правялі мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта. Сутнасць заключалася ў тлумачэннi сэнсу беларускіх народных прыказак i прымавак.
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве!
Алена Ісаенка,
арганізатар культурна-масавай работы на факультэце