16 лютага студэнты 1, 3 і 4 курсаў факультэта замежных моў разам з намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце А. В. Доўгаль наведалі Магілёўскі абласны тэатр лялек. У гэты вечар гледачы пабачылі камедыю «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». Аўтарамі п’есы з’яўляюцца вядомыя беларускія драматургі Пятро Васючэнка і Сяргей Кавалёў, рэжысёр пастаноўкі Ігар Казакоў. Гісторыя пра фанабэрыстых гора-шляхцічаў, якія сталі ахвярамі сваіх амбіцый, выклікала не толькі шчыры смех, але і прымусіла задумацца над чалавечымі паводзінамі, чалавечымі ўзаемаадносінамі. Спекталь выклікаў самыя станоўчыя эмоцыі, якіх так не хапае сёння, стаў сапраўдным адпачынкам у сцюдзёны зімовы вечар. Спадзяёмся на далейшыя сустрэчы ў лялечным тэатры!


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь