У рамках прафарыентацыйнай работы 7 лютага факультэт замежных моў наведалі вучні 9 класаў навучальных устаноў Магілёўскай вобласці, сярод якіх прадстаўнікі Круглянскага, Крычаўскага і Слаўгарадскага раёнаў.
Мерапрыемства мела адукацыйна-выхаваўчы характра. Дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі А. В. Доўгаль правяла заняткі па беларускай мове. Пасля плённай інтэлектуальнай працы вучні наведалі Залу славы ўніверсітэта, дзе цікавую экскурсію для іх правяла Н. М. Ганчарова. Закончылася сустрэча займальнай віктарынай.