У рамках прафарыентацыйнай работы 1 лютага факультэт замежных моў наведалі навучэнцы і настаўнікі агульнаадукацыйных устаноў Магілёўскай вобласці.

Праграма сустрэчы складалася з некалькіх мерапрыемстваў. Заняткі па беларускай мове правяла дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі кандыдат філалагічных навук А. В. Доўгаль. Па абедзе школьнікі наведалі Залу славы ўніверсітэта. Закончылася сустрэча экскурсіяй па факультэце замежных моў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 20 навучэнцаў і настаўнікаў з Круглянскага, Мсціслаўскага і Чавускага раёнаў.

А. В. Доўгаль


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь