Заняткі, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Заняткі, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 9 снежня былі арганізаваныя ў МДУ імя А. А. Куляшова для школьнікаў Магілёўскай вобласці і студэнтаў 1 курса факультэта замежных моў, паведаміла намеснік дэкана факультэта Алеся Валер’еўна Доўгаль.

Алеся Валер’еўна Доўгаль была арганізатарам і адначасова мадэратарам заняткаў. Усяго 34 васьмікласнікі з розных раёнаў Магілёўскай вобласці наведалі МДУ імя А. А. Куляшова. Для іх былі арганізаваныя заняткі па беларускай мове. Матэрыялам для заняткаў паслужылі вершы Максіма Багдановіча. Таксама вучні слухалі вершы класіка беларускай літаратуры ў выкананні вядомых беларускіх акцёраў і глядзелі дакументальны фільм Алега Лукашэвіча «Эпоха Максіма Багдановіча». Акрамя таго, разам з Аленай Анатольеўнай Нырковай школьнікі наведалі музейны комплекс універсітэта і фотавыставу «Студэнцкі прэс-фармат». У гэты ж дзень для першакурснікаў факультэта замежных моў, якія вывучаюць беларускую мову, таксама быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «Эпоха Максіма Багдановіча». Пасля была зладжана дыскусія па змесце карціны. Многія факты з жыцця паэта сталі для студэнтаў сапраўдным адкрыццём.


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь