Віншуем з 75-гадовым юбілеем

Студэнты першага курса факультэта замежных моў МДУ імя А. А. Куляшова павіншавалі любімага выкладчыка, дацэнта, кандыдата філалагічных навук Яраслава Іванавіча Клімуця, з 75-гадовым юбілеем. У гонар юбіляра студэнты склалі вершаваныя радкі, прасякнутыя сардэчнасцю і павагай да свайго настаўніка.
Паважаны Яраслаў Іванавіч! Мы сардэчна віншуем Вас з 75-годдзем.

Вас віншуем са святам сардэчна!
Многа год Вам жадаем пражыць.
Быць здаровым, шчаслівым, вясёлым
І ніколі ў жыцці не тужыць.
Няхай анёл-абаронца заўсёды
Неадступна стаіць за спіной,
Сцеражэ ад жыццёвых нягодаў,
Беражэ ў Вашым сэрцы спакой.

Студэнты 1 курса факультэта замежных моў

 


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь