44 школьнікі Магілёўскай вобласці 10 красавіка наведалі факультэт замежных моў МДУ імя А.А.Куляшова

44 школьнікі Магілёўскай вобласці 10 красавіка наведалі факультэт замежных моў МДУ імя А. А. Куляшова. Усе яны ўдзельнічаюць у завочнай школе «Юны філолаг» абласнога цэнтра творчасці.

Праграма сустрэчы была дастаткова насычанай. Заняткі па беларускай мове з навучэнцамі правяла кандыдыат філалагічных навук дацэнт кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Алеся Валер’еўна Доўгаль. Пра магчымасці навучання на факультэце замежных моў школьнікам распавяла старшы выкладчык кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Анастасія Уладзіміраўна Корза. Кожны падлетак атрымаў інфармацыйны буклет і запрашэнне на Дзень адчыненых дзвярэй. Напрыканцы сустрэчы Алена Анатольеўна Ныркова, кіраўнік універсітэцкага музейнага комплекса, правяла для навучэнцаў экскурсію па зале гісторыі ўніверсітэта і этнаграфічным пакоі.


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь