На факультэце адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

19 лютага студэнты прынялі ўдзел у віктарыне «Цікавая мова», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Мэта мерапрыемства — далучыць студэнтаў да багаццяў беларускай мовы як часткі нацыянальных каштоўнасцей беларускага народа, выклікаць цікавасць да моўных фактаў і жаданне вывучаць беларускую мову і гаварыць на ёй. У інтэлектуальным спаборніцтве на веданне беларускай мовы прынялі ўдзел студэнты 2 курса груп 1155241 і 1112242, якія аб’ядналіся ў 5 каманд: «Знічкі», «Кемлівыя баламуты», «Жэўжыкі», «Цмокі» і «Буслы». Кожнай камандзе неабходна было прадэманстраваць не толькі веды па беларускай мове, але і такія якасці асобы, як кемлівасць і ўважлівасць. Перамогу атрымалі каманды «Знічкі» і «Кемлівыя баламуты». Усе цікава і карысна правялі час у атмасферы роднай мовы.

Материал подготовлен А В. Доўгаль, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі


© 2026 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь