Выкладчыкі МДУ імя А.А. Куляшова правялі анлайн-заняткі для школьнікаў Магілёўшчыны

5 лютага 2026 года адбылася анлайн-сустрэча выкладчыкаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова з вучнямі 8-х і 9-х класаў. Старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі Дзмітрый Аляксандравіч Доўгаль і дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Алеся Валер’еўна Доўгаль падрыхтавалі для школьнікаў інтэрактыўныя заняткі пад назвай «Сакрэты беларускай мовы». Мэта гэтых заняткаў — не толькі паглыбіць веды навучэнцаў, але і зацікавіць іх багаццем і прыгажосцю роднай мовы, адкрыць невядомыя грані лінгвістыкі.

Мерапрыемства, якое прайшло ў рамках плённага супрацоўніцтва МДУ імя А. А. Куляшова з установамі адукацыі Магілёўскай вобласці, сабрала на адной пляцоўцы таленавітых вучняў і настаўнікаў з розных куткоў рэгіёна. Гэта ініцыятыва падкрэслівае важнасць падтрымкі высокаматываваных школьнікаў, што з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў прафарыентацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, які імкнецца стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу кожнага вучня, дапамагаючы вызначыцца з будучай прафесіяй і рэалізаваць свае амбіцыі.


© 2026 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь