20 лютага на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 102 г. Магілёва» адбыўся семінар «Павышэнне прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў у пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя» з удзелам дацэнта кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі, кандыдата філалагічных навук Доўгаль Алесі Валер’еўны.

Мерапрыемства было арганізавана напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА. На семінары былі разгледжаны важныя аспекты існавання беларускай мовы ў сучасным грамадстве: прыметы беларускай мовы на пачатку ХХІ стагоддзя, яе месца ў сістэме грамадскіх каштоўнасцей, сацыяльныя разнавіднасці і нормы літаратурнай мовы. Звернута ўвага на дзве асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай мовы — інтэрнацыяналізацыю і нацыяналізацыю слоўнікавага складу. Напрыканцы выхавацелі дзіцячага сада з задавальненнем паўдзельнічалі ў невялікай віктарыне на веданне беларускай мовы. Сустрэча стала не толькі навукова-метадычнай, але і адукацыйна-выхаваўчай падзеяй.

А. В. Доўгаль,
дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі


© 2025 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь