21 лютага студэнты факультэта замежных моў прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. Навучэнцы наведалі літаратурны час «Дала мне маці гэту мову», мерапрыемства па падвядзенню вынікаў абласнога літаратурнага конкурсу «І кружыцца планета Куляшова», прысвечанага творчасці паэта, прагледзелі літаратурна-пластычную кампазіцыю паводле аднайменнай паэмы А. Казекі «Песня роднай зямлі».

Савет студэнцкага самакіравання факультэта правёў віктарыну на веданне беларускай мовы, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Усе ўдзельнікі справіліся з пастаўленай задачай, праявіўшы добрыя веды роднай мовы.

Віншуем з Міжнародным днём роднай мовы!

Арына Галаўнёва,
старшыня СССФ


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь