У рамках прафарыентацыйнай работы кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі 3 лютага дацэнт кафедры Алеся Валер’еўна Доўгаль правяла дыстанцыйныя заняткі па беларускай мове з вучнямі 9 класаў адукацыйных устаноў Магілёўскай вобласці. У анлайн сустрэчы на платформе Zoom прынялі ўдзел 20 вучняў, а таксама настаўнікі сярэдніх школ г. Клімавічы, г. Быхава, г. Чавусы, Бялыніцкага, Быхаўскага, Горацкага, Хоцімскага, Чавускага і Шклоўскага раёнаў.

А. В. Доўгаль,
дацэнт кафедры тэарэтычнай і
прыкладной лінгвістыкі


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь