Першую нядзелю верасня беларускі народ адзначае важнае свята —Дзень беларускага пісьменства! Сёлета беларусы сустрэнуць свята 4 верасня. А 2 верасня факультэт замежных моў правёў міні-віктарыну, прысвечаную зараджэнню і развіццю пісьменства на тэрыторыі Беларусі.
Віктарына складалася з пытанняў на тры тэмы: «Агульныя факты», «Зараджэнне і развіццё пісьменства на тэрыторыі Беларусі» і «Знакамітыя людзі Беларусі». За кожны верны адказ удзельнікі атрымлівалі сімвалічныя прызы, за якія мы кажам вялікі дзякуй прафкому студэнтаў МДУ імя А. А. Куляшова! Дзякуй усім, хто прымаў удзел у мерапрыемстве.
Галаўнёва Арына,
студэнтка 2 курса