21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Студэнты факультэта замежных моў далучыліся да гэтай падзеі і прынялі ўдзел у традыцыйнай віктарыне «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску». Для першакурснікаў 1112213 і 1112214 вучэбных груп дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Алеся Валер'еўна Доўгаль падрыхтавала заданні на веданне арфаграфіі і арфаэпіі, лексікологіі і фразеалогіі, пераклад з рускай мовы на беларускую. Студэнты цікава і карысна правялі час у беларускамоўнай атмасферы.


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь