У рамках прафарыентацыйнай работы кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі 9 лютага на базе ўстановы дадатковай адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці» з вучнямі 9–10 класаў сярэдніх школ Магілёўскай вобласці дацэнт кафедры Алеся Валер'еўна Доўгаль арганізавала дыстанцыйныя заняткі па беларускай мове. У завочнай сустрэчы на платформе Zoom прынялі ўдзел вучні сярэдніх школ г. Бабруйска, Бабруйскага, Горацкага, Касцюковіцкага і Шклоўскага раёнаў. Акрамя вучэбных заняткаў, школьнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі навучання на факультэце замежных моў.

А. В. Доўгаль,
дацэнт кафедры тэарэтычнай і
прыкладной лінгвістыкі


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь