У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» дацэнт кафедры Алеся Валер’еўна Доўгаль правяла прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі.

З 8 па 12 студзеня 83 вучні 9, 10 і 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Магілёва і Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Дацэнт кафедры А. В. Доўгаль у гэтым годзе была намеснікам старшыні журы.

Свае веды па беларускай мове і літаратуры вучні прадэманстравалі ў двух конкурсах: напісанні водгуку на мастацкі твор і комплекснай рабоце. Пераможцаў вызначала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова, супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, а таксама настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сярэдніх школ г. Магілёва і г. Бабруйска. Пераможцы прымуць удзел у заключным этапе алімпіяды, які пройдзе сёлета ў Брэсце.

Такія мерапрыемствы мэтазгодна выкарыстоўваць для правядзення прафарыентацыйнай работы. А. В. Доўгаль распавяла вучням пра спецыяльнасці, па якіх можна навучацца ў нашым універсітэце. Падрабязна спынілася на асаблівасцях навучання на факультэце замежных моў, згадала пра адкрыццё новай спецыяльнасці ў 2024 годзе — «Сучасныя замежныя мовы», у межах якой студэнты будуць вывучаць англійскую і кітайскую мовы. Спадзяёмся, што ўдзельнікі алімпіяды, сёлетнія выпускнікі, стануць студэнтамі МДУ імя А. А. Куляшова.


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь