21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне са студэнтамі 1 курса ў гэты дзень інтэлектуальнага спаборніцтва на веданне беларускай мовы. Дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Алеся Валер'еўна Доўгаль падрыхтавала заданні па арфаграфіі і арфаэпіі, лексікалогіі і фразеалогіі, на пераклад з рускай мовы на беларускую. Студэнты групы 1112223 падзяліліся на 5 каманд, цікава і карысна правялі час у беларускамоўнай атмасферы. Пераможцай стала каманда з цудоўнай назвай «Жарынкі» (Карчэўская Аліса, Куліцкая Аліна, Лалаева Анфіса, Ле Ван Эвеліна, Шаблінская Вераніка).

Дацэнт кафедры
тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі
А. В. Доўгаль

01.jpg 02.jpg 03.jpg

04.jpg 05.jpg 06.jpg

07.jpg 08.jpg 09.jpg

10.jpg