Печать

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Беларусам ёсць чым ганарыцца — беларуская пісьменнасць мае шматвяковыя традыцыі.

Студэнты факультэта замежных моў не засталіся ўбаку і правялі мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта. Сутнасць заключалася ў тлумачэннi сэнсу беларускіх народных прыказак i прымавак.

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве!

Алена Ісаенка,
арганізатар культурна-масавай работы на факультэце

00.jpg 01.jpg 02.jpg

03.jpg 04.jpg 05.jpg

06.jpg