Печать

Быў. Ёсць. Буду (да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча)

26 лістапада ў нашай краіне адзначылі 95-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

У рамках заняткаў па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» студэнты 3 курса паглядзелі фільм пра жыццё і творчаць Уладзіміра Караткевіча, фрагменты дакументальнага фільма Юрыя Цвяткова «Быў. Ёсць. Буду», дзе ўспамінамі пра пісьменніка дзеляцца вядомыя літаратары, кампазітары, грамадскія дзеячы. Выразна прачыталі і абмеркавалі верш Уладзіміра Караткевіча «На Беларусі Бог жыве». Паслухалі казку «Жабкі і чарапаха» ў выкананні народнай артысткі Беларусь Зоі Белахвосцік як прыклад узорнага літаратурнага вымаўлення. Паглядзелі мультфільм «Каму чорт дзяцей калыша?» паводле казкі «Чортаў скарб» і абмеркавалі тыповыя рысы характару беларуса. Уладзімір Караткевіч — цэлая эпоха ў літаратуры і культурнай прасторы нашай краіны. Яго творы аказваюць вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа, абуджаюць беларускасць у кожным з нас, даводзяць нам, што беларусы — годны народ з вялікім мінулым.

Дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі
А. В. Доўгаль