Печать

19 кастрычніка на пасяджэнні навуковага семінара пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі, кандыдата філалагічных навук дацэнта Я. Я. Іванова адбылося абмеркаванне дысертацыі Вікторыі Ігараўны Курацёвай «Рэгіянальныя характарыстыкі беларускай прасодыі і іх праяўленне ў англійскім вымаўленні беларусаў», выкананай у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, прадстаўленай на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.20 — параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства і накіраванай Саветам па абароне дысертацый Д 02.22.01 пры МДЛУ на абмеркаванне ў МДУ імя А. А. Куляшова ў якасці апаніруючай арганізацыі.

У рабоце навуковага семінара прынялі ўдзел выкладчыкі факультэта замежных моў. Экспертам па дысертацыі выступіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі А.В.Доўгаль.

На навуковым семінары выступіла с дакладам саіскальнік, якая абгрунтавала актуальнасць тэмы дысертацыі, вызначыла метадалогію даследавання і апісала яго этапы, акрэсліла асноўныя вынікі дысертацыі, іх навуковую значнасць і перспекьывы практычнага выкарыстання.

Па выніках абмеркавання даклада саіскальніка, адказаў саіскальніка на пытанні ўдзельнікаў семінара, выступлення эксперта і дыскусіі на навуковым семінары быў падрыхтаваны і зацверджаны станоўчы водзыў на дысертацыю В. І. Курацёвай.