Наведванне Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея (06.11.2013)
6 лістапада 2013 года ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава распачала працу выстава «Зямля — аснова ўсёй Айчыны», прысвечаная 90-годдзю напісання паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа. На адкрыцці выставы пабывалі студэнты 2 курса факультэта замежных моў, у тым ліку і замежныя студэнты. Запрошаным госцем быў зямляк Якуба Коласа беларускі паэт і перакладчык Мікола Аляксандравіч Маляўка, які прачытаў прысутным свае вершы. Перад аўдыторыяй вытупіў таксама выкладчык нашага факультэта, даследчык творчасці Якуба Коласа Яраслаў Іванавіч Клімуць. Студэнты нашага факультэта падрыхтавалі ўрыўкі з паэмы «Новая зямля». Выстава арганізавана пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. На ёй можна пазнаёміцца з карцінамі беларускіх мастакоў В. Шаранговіча, У. Сулкоўскага, Г. Паплаўскага, на якіх адлюстраваны родныя мясціны класіка беларускай літаратуры, а некаторыя з іх з’яўляюцца ілюстрацыямі да паэмы «Новыя зямля». Прадстаўлены таксама рэдкія выданні і ўнікальныя рукапісы Якуба Коласа.
Намеснік дэкана па ІіВР Алеся Валер’еўна Доўгаль