Навуковы семінар па абмеркаванні дысертацыі В.І.Курацёвай

19 кастрычніка на пасяджэнні навуковага семінара на факультэце замежных моў адбылося абмеркаванне кандыдацкай дысертацыі Вікторыі Ігараўны Курацёвай «Рэгіянальныя характарыстыкі беларускай прасодыі і іх праяўленне ў англійскім вымаўленні беларусаў».

Дысертацыйнае даследаванне выканана ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і прадстаўлена на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.20 — параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства. МДУ імя А. А. Куляшова выступаў у якасці апаіруючай арганізацыі. У рабоце семінара прынялі ўдзел выкладчыкі факультэта замежных моў, экспертам па дысертацыі была кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі А. В. Доўгаль.


© 2024 Факультет иностранных языков
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь